На пажары ў Лоеўскім раёне загінула 2-гадовая дзяўчынка
Яе і 3-гадовага брата пакінулі ў доме адных. Хлопчыка ўдалося ўратаваць.
Трагедыя здарылася ўдзень 22 чэрвеня ў вёсцы Дзімамеркі. Унукаў з агню вынес дзядуля яшчэ да прыезду ратавальнікаў. Да прыезду хуткай супрацоўнікі МНС рабілі дзецям ненаўпроставы масаж сэрца, у выніку чаго хлопчык ачуняў. А вось дзяўчынка сканала і медыкі хуткай змаглі толькі канстатаваць яе смерць.
Гаспадар дома ў той дзень раніцай пайшоў на працу, а гаспадыня паклала дваіх дзяцей спаць, а сама з малодшай дачкой пайшла да сваёй маці, якая жыве літаральна праз дарогу. Жанчына сказала, што ішла гатаваць дзецям кашу.
Меркаваная прычына пажару — дзіцячая гульня з агнём, інфармуе сайт МНС.