На перамовы па Украіне ў Мінску акрэдытаваліся 300 замежных журналістаў
Мерапрыемства пройдзе ў сталіцы Беларусі ў сераду, 11 лютага.
11 лютага ў Мінску пройдуць перамовы ў "нармандскім фармаце", прысвечаныя пошуку мірнага рашэння сітуацыі на Данбасе. У іх мусяць узяць удзел канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Як стала вядома Еўрарадыё, адмыслова для іх асвятлення, у сталіцу Беларусі прыедуць каля 300 замежных журналістаў. Аб раскладзе мерапрыемстваў пакуль дакладнай інфармацыі няма.
Чаму перамовы 11 лютага ў Мінску называюць "Нармандскім фарматам"
Эксперты і палітыкі адзначаюць, што перамовы ў беларускай сталіцы — гэта адна з апошніх спробаў не дапусціць вялікую вайну, і не толькі ва Украіне, але і ў Еўропе.
Эксперт: На перамовах у Мінску 11 лютага будзе прарыў
Фота: Reuters