На поўдні Украіны збітыя адразу тры расійскія Су-34
![Расійскія знішчальнікі-бамбавікі Су-34](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/1_64458ee5.jpg.webp?itok=ReIoeCl7)
Расійскія знішчальнікі-бамбавікі Су-34 / ria.ru
22 снежня на поўдні Украіны былі збітыя адразу тры расійскія знішчальнікі-бамбавікі Су-34. Пра гэта паведамляе hromadske.ua са спасылкай на камандуючага Паветранымі сіламі Узброеных сіл Украіны Міколу Алешчука. Паводле яго слоў, здарылася гэта апоўдні.
У тг-каналах расійскіх "ваенкараў" пацвярджаюць інфармацыю пра збітыя самалёты. Там пішуць пра "чорны дзень".
Па адной з версій, па самалётах адпрацаваў ЗРК "Patriot". Падобная аперацыя была праведзена ўкраінцамі ў траўні на Бранскім напрамку, калі расійская авіяцыя, якая несла кіраваныя авіябомбы, трапіла ў засаду і страціла пяць бартоў. Сёння расіяне збіраліся нанесці ўдар кіраванымі бомбамі ў тым ліку і па плацдарме ўкраінскага войска на левым беразе Дняпра. Але для іх усё пайшло не так.
Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў пазней расказаў, што паляванне за расійскімі Су-34, якія стваралі праблемы для Сіл абароны на паўднёвым кірунку, вялася цягам доўгага часу.
![На поўдні Украіны збітыя адразу тры расійскія Су-34](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/3334_3.jpg.webp?itok=ryB8LtNl)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.