На прэзідэнцкіх выбарах у Бразіліі будзе другі тур

На выбарах у Бразіліі будзе другі тур / reuters.com
На выбарах у Бразіліі будзе другі тур / reuters.com

На прэзідэнцкіх выбарах у Бразіліі будзе другі тур. У яго выйшлі дзейны прэзідэнт 67-гадовы Жаір Балсанару і экс-прэзідэнт 76-гадовы Луіс Інасіў Луле да Сілвэ. Апошні набраў больш за 48% (для перамогі былі патрэбны больш за 50%), у яго галоўнага саперніка — больш за 43%. Агулам у першым туры паўдзельнічалі 11 чалавек.

Балсанару — лідар правай Ліберальнай партыі. Луле да Сілвэ — кандыдат ад левай Рабочай партыі, ён быў прэзідэнтам два тэрміны ў 2003-2010 гадах, а ў 2018-2021 гадах быў у турме — асуджаны па карупцыйным абвінавачванні, якое ў выніку знялі.

Другі тур прызначаны на 30 кастрычніка.

"Бі-Бі-Сі" адзначае, што Бразілія — краіна з 216-мільённым насельніцтвам і 12-й па памеры ВУП эканомікай у свеце. Таму вынікі выбараў будуць важныя не толькі для Лацінскай Амерыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі