На сайце petitions.by кіраўніцтва БЕЛТА заклікаюць забраць зварот з СК

На сайце petitions.by кіраўніцтва БЕЛТА заклікаюць забраць зварот з СК

На сайце petitions.by з'явілася петыцыя да кіраўніцтва агенцтва БЕЛТА з заклікам забраць заяву са Следчага камітэта. Стварыў яе адзін з кіраўнікоў "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў, які паведаміў пра гэта ў сацсетках.

Зварот плануецца адаслаць у Адміністрацыю прэзідэнта і Міністэрства інфармацыі.

"Затрыманне галоўных і выпускных рэдактараў партала TUT.BY і агенцтва БелаПАН, ператрусы ў іх рэдакцыях — гэта небяспечны і правакацыйны крок ва ўмовах, калі наша краіна падвяргаецца грубым і хлуслівым інфармацыйным нападам звонку", — гаворыцца ў звароце.

У петыцыі нагадваецца, што нядаўна ў інфармацыйнае поле адбываліся ўкіды пра інсульт кіраўніка дзяржавы ды іншыя выдумкі, "якія ставяць пад сумнеў незалежнасць нашай краіны ці яе суверэнныя інтарэсы". Аслабленне нацыянальных СМІ, як гаворыцца ў заяве, непазбежна вядзе да ўзмацнення замежных СМІ, якія вяшчаюць на Беларусь.

Таму аўтары звароту прапануюць, каб БЕЛТА адклікала заяву а Следчага камітэта і вырашыла спрэчку ў дасудовым парадку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі