На таргах 9 красавіка ў Беларусі долар істотна патаннеў
Па выніках таргоў, якія адбыліся 9 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША падае — з 2,1397 да 2,1278 рубля, курс еўра таксама зніжаецца — з 2,4024 да 2,3984 рубля. Расце толькі курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2865 беларускага (у панядзелак — 3,2727).
У параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля аслабеў на 0,04%.