На вайсковыя зборы — у майках з надпісам "Не — расійскай вайсковай базе"

На вайсковыя зборы — у майках з надпісам "Не — расійскай вайсковай базе"

Толькі некалькі гадзінаў пабылі на вайсковых зборах грамадскія актывісты з Дзяржынскага раёну Мікалай Колас і Алесь Рыбачэнка, паведамляе Радыё "Свабода".

Зранку 12 кастрычніка яны згодна з позвамі прыбылі ў Дзяржынскі ваенкамат. Адтуль іх завезлі ў вайсковую часць СПА ў пасёлку Наваколасава. Але праз некалькі гадзін актывістам аддалі ваенныя білеты і адпусцілі дадому. На думку Мікалая Коласа, прычынай сталі майкі за надпісам "Не — расійскай вайсковай базе", у якіх актывісты прыйшлі на зборы.

Хлопец лічыць, што на зборы яго з сябрам забралі ў сувязі з грамадскай актыўнасцю. Па словах Коласа, перад выбарамі да яго дамоў прыходзіў пажарнік, старшыня сельсавету тэлефанаваў, што прывезлі позву ў ваенкамат. А штрафамі палохалі так, што маці давялося выклікаць хуткую дапамогу.

Мікалай Колас і Алесь Рыбачэнка актыўна ўдзельнічалі ў несанкцыяваных акцыях апазіцыі перад выбарамі, у тым ліку ў шэсці нацыянальнага сцяга 10 кастрычніка і шэсці па праспекце Незалежнасці 11 кастрычніка. Яны неслі расцяжку з надпісам "Байкот выбарам".

На фота svaboda.org — Мікалай Колас

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі