На волю выйшла палітзняволеная Зінаіда Міхнюк
Зінаіда Міхнюк
29 студзеня на волю выйшла палітзняволеная Зінаіда Міхнюк, паведамляюць праваабаронцы. Яна была за кратамі з сакавіка 2022 года.
Міхнюк 62 гады. Яна была актывісткай незалежнага прафсаюза РЭП у Брэсцкай вобласці, яго кіраўніцай. Яе затрымалі 25 сакавіка 2022 пасля ператрусаў у яе дома і ў офісе арганізацыі. Да суда знаходзілася ў СІЗА №7 Брэста. У траўні 2022-га Зінаіду Міхнюк прызналі вінаватай у "абразе Лукашэнкі" і прызначылі ёй два гады калоніі. Беларускія праваабаронцы яшчэ да гэтага прызналі яе палітзняволенай.
Тэрмін Міхнюк адбывала ў гомельскай калоніі № 4.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.