На выбарах у Саудаўскай Аравіі ўпершыню перамаглі жанчыны (фота)

На выбарах у Саудаўскай Аравіі ўпершыню перамаглі жанчыны (фота)

На выбарах у Саудаўскай Аравіі ўпершыню перамаглі жанчыны. Сярод пераможцаў на муніцыпальных выбарах іх аказалася трое: дзве — у Джыдзе, адна — у Мецы. Вядомае імя адной з іх — Салма бінт Хізаб аль-Атэйбі.

Агулам у якасці кандыдатаў былі зарэгістраваныя 978 жанчын і 5938 мужчын. Каля 130 тысяч жанчын паўдзельнічалі ў галасаванні, мужчын галасавала значна больш — 1,35 млн. Дарэчы, падчас выбарчай кампаніі кандыдаткам-жанчынам было забаронена наўпрост кантактаваць з выбарцамі-мужчынамі, адзначае meduza.io.

Мінулы раз муніцыпальныя саветы выбіраліся ў Саудаўскай Аравіі ў 2011 годзе. Менавіта тады кароль Абдала і дазволіў жанчынам галасаваць ды балатавацца на наступных выбарах.

Фота: AFP, Twitter

На выбарах у Саудаўскай Аравіі ўпершыню перамаглі жанчыны (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі