На выхадныя ў Беларусі пацяплее, але ўначы чакаюцца замаразкі

Цыклон, што псаваў на гэтым тыдні надвор'е ў Беларусі, цяпер паступова адступае. У выхадныя дні яго ўплыў знікне. У асобных раёнах Віцебшчыны і Брэстчыны могуць прайсці дажджы, але ў большасці раёнаў будзе суха.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Фядотава:
“Тэмпература паветра ўначы на суботу 1...7 цяпла, месцамі замаразкі да 0...-3 градусаў. А дзённая тэмпература ўжо павысіцца і складзе 12...18, на паўднёвым захадзе — да +20”.

У нядзелю на поўдні Беларусі пройдуць дажджы, месцамі — з навальніцамі. Уначы тэмпература будзе 4...10 цяпла, на паўночным усходзе не вышэй за +1...+3, а месцамі магчымыя і замаразкі. Удзень паветра прагрэецца да 12...18, на паўднёвым захадзе краіны — да 21 градуса вышэй за нуль.

Па разліках сіноптыкаў, на пачатку наступнага тыдня надвор'е істотна не зменіцца: цёплыя дні, халодныя ночы, месцамі замаразкі, па поўдні Беларусі чакаюцца дажджы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі