На выхадных па поўначы краіны чакаюцца дажджы
![На выхадных па поўначы краіны чакаюцца дажджы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nadvorje-1309_0.jpg.webp?itok=tZk3Uom0)
У суботу, 14 верасня, у краіне чакаецца пераменная воблачнасць, перадае Белгідрамет.
Месцамі (удзень пераважна па паўночнай частцы краіны) пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах Віцебскай вобласці магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні парывісты, днём у асобных раёнах моцны парывісты.
Уначы прагназуецца 8-14 са знакам плюс, удзень будзе 14-20 цяпла.
15 верасня ўначы істотных ападкаў не чакаецца, зранку і ўдзень пераважна па поўначы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні ўмераны, днём месцамі моцны парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 3-9 вышэй за нуль, удзень прагназуецца ад +10 па поўначы краіны да +22 па паўднёвым захадзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.