На выходных у Беларусі будзе цёпла, чакаюцца кароткачасовыя дажджы

На выходных у Беларусі будзе цёпла, чакаюцца кароткачасовыя дажджы

У суботу, 18 жніўня, у Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет

Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, усходні, слабы, пры навальніцах парывісты. 

Уначы і зранку слупок тэрмометра пакажа 11-17 градусаў цяпла, месцамі да +8...+10. Удзень тэмпература паветра павысіцца да 23-29 са знакам "плюс". 

У нядзелю, 19 жніўня, таксама месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы сіноптыкі прагназуюць ад 13 да 18 вышэй за нуль, удзень — +22...+29 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі