На выспе Утоя, дзе Брэйвік зладзіў бойню, зноў адчынілі летнік

На нарвежскай выспе Утоя, дзе чатыры гады таму Андэрс Берынг Брэйвік забіў 69 чалавек, упершыню пасля трагедыі зноў адчыніўся моладзевы намётавы летнік.

Цягам трох дзён маладыя левыя актывісты будуць жыць у намётах і прымаць удзел у палітычных дыскусіях, у тым ліку па праблемы барацьбы з экстрэмізмам, перадае ВВС.

22 ліпеня 2011 года Брэйвік зладзіў выбух у цэнтры Осла, у выніку чаго загінулі восем чалавек. Затым ён накіраваўся на выспу Утоя, дзе размяшчаўся моладзевы летнік, і адкрыў агонь. Яго ахвярамі на выспе сталі 69 чалавек, у асноўным падлеткі.
 
Пазней Брэйвік быў асуджаны да 21 года турмы. Сёлета ў ліпені яго прынялі ва ўніверсітэт Осла.

Фота: operkor.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі