На заводзе "БЕЛДЖЫ" у Барысаве адбыўся пажар

Пажар атрымалася хутка патушыць / МНС 
Пажар атрымалася хутка патушыць / МНС 

На заводзе "БЕЛДЖЫ" ў Барысаве днём, 10 ліпеня, пачаўся пажар, пра гэта паведамляе zerkalo.io. На заводзе збіраюць беларуска-кітайскія аўтамабілі маркі Джылі.

На месца здарэння выклікалі нарад МНС. Якія прыбылі на месца ратавальнікі высветлілі, што гарэнне адбываецца ў кантэйнерах, дзе захоўваўся ўпаковачны матэрыял. Плошча гэтых кантэйнераў - больш за 300 квадратных метраў. Ратавальнікі патушылі пажар, ніхто не пацярпеў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі