На Зямлі павялічваецца працягласць сутак
На Зямлі паступова павялічваецца працягласць сутак. Пра гэта заявілі навукоўцы з Гарвардскага ўніверсітэта. У выніку праведзеных даследаванняў яны прыйшлі да высновы, што прычына запавольвання кручэння нашай планеты ў таянні ляднікоў і перамяшчэнні вялізнага аб'ёму вады бліжэй да экватара.
Навукоўцы падлічылі, што за апошнія 100 гадоў працягласць дня павялічылася на адну мілісекунду. Далей гэты працэс стане хутчэйшым і ўжо да канца XXI стагоддзя працягласць дня павялічыцца на 5 мілісекундаў.
Яшчэ адзін трывожны прагноз даследчыкаў: з-за таго ж таяння ляднікоў зямная вось да канца стагоддзя зрушыцца з Паўночнага полюсу на адзін сантыметр.
Фота: Fotolia