Нацбанк: Банкаўская сістэма мацнейшая за крызіс ліквіднасці
Упраўленне інфармацыі Нацбанка пракаментавала для Еўрарадыё чуткі пра чарговую пагрозу, што, нібыта, навісла над беларускай банкаўскай сістэмай 12 кастрычніка на сайце інфармагенцтва “Interfax-Запад” з’явілася інфармацыя пра тое, што крызіс ліквіднасці* ў беларускіх дзяржаўных банках прывёў да значнай пагрозы. Агенцтва спасылалася на ліст старшыні праўлення Нацбанка Пятра Пракаповіча, накіраваны да прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага.
Намеснік начальніка Ўпраўлення інфармацыі Нацбанка Міхаіл Журавовіч кажа, што гэты ліст са службовай перапіскі двух чыноўнікаў нельга разглядаць як аб’ектыўны дакумент аб стане банкаўскай сістэмы. Да таго ж, ён не змяшчае звестак, з якіх можна было б зрабіць высновы аб вялікай пагрозе.
Міхаіл Журавовіч: “Гэта службовая перапіска. І факты, якія там прыведзеныя, у натуральных межах і нават ніжэйшыя, чым сусветныя нарматывы”.
Сапраўды, дзяржаўныя банкі ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржпраграмаў і выдаюць крэдыты на ільготных умовах, таму Нацбанку часам даводзіцца праводзіць рэкапіталізацыю іх актываў.
Міхаіл Журавовіч: “Дзяржаўная банкі штогод умацоўваюцца. Бо яны абслугоўваюць дзяржпраграмы, займаюцца ільготным крэдытаваннем. Натуральна, патрабуюцца і пэўныя ўліванні. Так і заснавальнікі іншых банкаў час ад часу іх умацоўваюць”.
Што ж датычыцца таго, што стан банкаў пагаршаецца праз крэдыты, якія беларусы нібыта не вяртаюць усё часцей, дык па словах Міхаіла Журавовіча, у Беларусі сітуацыя з імі цалкам у межах існуючых нарматываў.
Міхаіл Журавовіч: “Гэтая лічба ніколі не хаваецца. У нас зараз каля 3% праблемных крэдытаў пры нарматыве ў 5%. А міжнародная практыка дапускае 5-6%. Так што ў нас самае законапаслухмянае насельніцтва ў тым, што датычыцца банкаўскай сістэмы”.
У свеце банкі кампенсуюць праблемныя крэдыты, далучаючы да сваіх актываў маёмасць даўжнікоў. Але аўтамабілі і кватэры валодаюць нізкай ступенню ліквіднасці. Каб узнавіць свае актывы, банкам даводзіцца прадаваць іх, што часам адбываецца вельмі марудна.
За крэдыты, якія не вяртаюць беларусы, адказваюць найперш паручальнікі. Абавязкі па крэдытах перакладаюцца на іх, а яны часцей за ўсё не адмаўляюцца іх выконваць. Таму невяртанне крэдытаў пагрозы для ліквіднасці актываў беларускіх дзяржаўных банкаў таксама не ўяўляе.
* Ліквіднасць — эканамічная дэфініцыя, якая пазначае здольнасць актываў быць хутка прададзенымі па коштах, блізкіх да рынкавых.