Нацгвардыя: Пад Марыупалем знішчаная калона бранятэхнікі баевікоў

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Нацгвардыі.
 
У другой палове дня 4 верасня з боку населенага пункта Безыменнага, які знаходзіцца пад Новоазовск, да Шырокіна прарвалася калона неапазнанай бранятэхнікі. Як інфармуе censor.net.ua, там было 5 танкаў, 3 самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, устаноўка БМ-21 "Град" і вайскоўцы з мінамётамі ды іншым цяжкім узбраеннем. 

Паведамляецца, што, заняўшы мяжу ў раёне населенага пункта, баевікі адкрылі агонь па пазіцыях ўкраінскіх вайскоўцаў. Нацгвардыя знішчыла праціўніка. Цяпер працягваюцца мерапрыемствы па выяўленні і абясшкоджванні рэштак узброеных груп.

Фота — obozrevatel.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі