Надвор'е на бліжэйшыя дні: даволі цёпла і туман
Восень
Сіноптыкі расказалі, якім будзе надвор'е ў бліжэйшыя дні. Кіроўцы, уважлівей: над Беларуссю заўтра павісне туман, папярэджваюць у Гідраметцэнтры.
У чацвер, 17 кастрычніка, будзе без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..-5°С, а максімальная днём +7..+13°С.
У пятніцу, 18 кастрычніка, таксама без ападкаў і таксама туман. Вецер няўстойлівы ад слабога да ўмеранага, днём месцамі па захадзе парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4..+3°С, максімальная днём +5..+12°С.
І ў суботу, 19 кастрычніка, таксама будзе суха і туманна. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе ад -4°С па паўднёвым усходзе да +4°С у заходніх рэгіёнах краіны. Максімальная тэмпература днём +6..+13°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.