Надвор'е ў Беларусі на 17 сакавіка: у нядзелю будуць дажджы і парывісты вецер
Вясна ў Беларусі
17 сакавіка ў Беларусі прагназуюцца дажджы і парывісты вецер. Пра гэта паведамляюць сіноптыкі.
У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, а днём у паўночна-заходніх і заходніх раёнах магчымы мокры снег. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, днём месцамі парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад +3 да +8 градусаў. Днём слупок тэрмометра паднімецца да +12 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.