"Нафтан" выбіў "Белшыну" з футбольнага Кубка Беларусі

"Нафтан" выбіў "Белшыну" з футбольнага Кубка Беларусі

Ужо вызначыліся два паўфіналісты футбольнага Кубка Беларусі. 6 красавіка праходзяць чвэрцьфінальныя матчы спаборніцтва.

Барысаўскі БАТЭ з лёгкасцю перамог "Слуцк" — 2:0. Першая гульня таксама скончылася перамогаў барысаўскага клуба — 1:0. Па выніках дзвюх сустрэчаў БАТЭ прадказальна выйшаў у паўфінал Кубка.

Другім паўфіналістам стаў наваполацкі "Нафтан". У матчы з бабруйскай "Белшынай" навапалачане сенсацыйна вырваліся наперад — 3:1. Хет-трык падчас гульні аформіў Руслан Цевераў. Першая сустрэча паміж клубамі скончылася ўнічыю — 1:1.

Раней паведамлялася, што ў "Белшыны" з'явіўся таямнічы расійскі інвестар. З яго дапамогай клуб збіраўся стаць пераможцам Кубка Беларусі.

Таксама адбываюцца сустрэчы паміж мінскім "Дынама" і жодзінскім "Тарпеда-БелАЗ", а таксама паміж "Мінскам" і салігорскім "Шахцёрам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі