Нападнік на пункт абмену валют знаходзіцца ў шпіталі

На пытанне БелаПАН, ці жывы нападнік, Ластоўскі адказаў: "Быццам бы, так, яго павезлі на хуткай дапамозе. Дзяўчыне дапамогу лекары і псіхолагі аказалі на месцы". 

Прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова паведаміла, што на месцы злачынства працягваюцца следчыя дзеянні — вядзецца гутарка са сведкамі, здымаюцца запісы відэакамер. 

Па факце нападу на абменнік "БелСвісБанка" праваахоўнікі пачалі крымінальную справу (арт. 291 Крымінальнага кодэкса "Захоп закладніка"). 

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі