У канцы тыдня ў Беларусі прагназуюцца мокры снег і дождж
13 снежня ў нашай краіне чакаецца воблачнае надвор'е, перадае Белгідрамет.
Месцамі пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень — парывісты.
Тэмпература паветра на працягу сутак па краіне будзе ад 1 марозу да 4 цяпла.
У суботу, 14 снежня, таксама будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. Прагназуюцца слабы туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра будзе ад -3 да +4.
А ўдзень кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу пройдуць у большасці раёнаў краіны. Вецер будзе пераважна паўднёвы парывісты. Тэрмометры пакажуць 0...+5, па паўднёвым захадзе пацяплее да 7 вышэй за нуль.
15 снежня чакаецца невялікая воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. У асобных раёнах прагназуюцца туманы, уначы і зранку слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы парывісты.
Удзень чакаецца 1-7 са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.