"Народная воля": Шэйман можа ачоліць Беларускую чыгунку
Былы сакратар Савета бяспекі Беларусі Віктар Шэйман можа быць прызначаны начальнікам Беларускай чыгункі. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы паведамляе газета "Народная воля".
Як вядома, былы начальнік чыгункі Ўладзімір Жарэла летась стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Ад таго часу на гэтую пасаду нікога не прызначалі, абавязкі кіраўніка выконвае Ўладзімір Лапцінскі. Чуткі пра прызначэнне Шэймана на пасаду начальніка Беларускай чыгункі ў апараце гэтага ведамства не каментуюць.