NASA: Магнітнае поле Сонца неўзабаве "перавернецца"

Пра гэта сведчаць дадзеныя сонечных абсерваторый NASA.



"Падобна, што нам засталося не больш трох-чатырох месяцаў да поўнай інверсіі поля. Гэтая змена выкліча хвалевы эфект па ўсёй Сонечнай сістэме", — цытуе словы спецыяліста па фізіцы Сонца Тода Хаксемы з Стэнфардскага універсітэта РІА "Новости".



Навукоўцы нагадваюць, што сонечная актыўнасць падпарадкоўваецца 11-гадоваму цыклу, у перыяды максімуму актыўнасці на Сонца значна часцей адбываюцца ўспышкі, з'яўляюцца "каранальныя дзіркі" — вобласці з большай хуткасцю сонечнага ветру — і выкіды плазмы, якія становяцца прычынай магнітных бураў на Зямлі. Звычайна ў гэты перыяд адбываецца змена сонечнага магнітнага поля — паўночны і паўднёвы магнітныя полюсы змяняюцца месцамі.
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі