NASA: Зямлі пагражае 400-метровы астэроід

Астэроід ці малую планету, якая атрымала індэкс 2013 TV135, знайшлі на здымках зорнага неба, зробленых 12 кастрычніка Крымскай абсерваторыяй. Пасля адкрыццё пацвердзілі расійскія абсерваторыі, а таксама астраномы з Італіі, Брытаніі і Іспаніі.



Нябеснае цела, памер якога складае каля 410 метраў, навукоўцы аднеслі да класа патэнцыйна небяспечных астэроідаў. Мінімальная дыстанцыя паміж яго арбітай і арбітай Зямлі складае 0,012 астранамічнай адзінкі (1,7 млн кіламетраў).



Паводле папярэдніх разлікаў, 26 жніўня 2032 года гэты астэроід з верагоднасцю 1 шанец на 63 тысячы можа сутыкнуцца з Зямлёй. Сіла выбуху ў выпадку падзення 2013 TV135 на нашу планету ацэньваецца ў 2,5 тысячы мегатон у тратылавым эквіваленце, адзначае РІА "Новости".
 

Навукоўцы прапануюць паслаць "разведку" да 400-метровага астэроіда
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі