Настаўнікі мусяць падпісваць абавязацельствы "аб барацьбе з карупцыяй"

Настаўнікаў баранавіцкіх школ прымушаюць падпісваць абавязацельствы “аб барацьбе з карупцыяй”. Упраўленне адукацыі гарвыканкама засумнявалася не толькі ў іх законапаслухмянасці, але і ў іх веданні заканадаўства.  У паперах, якія даюць на подпіс у школах, пазначана: “Я не маю права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю асабіста альбо праз давераных асоб, прымаць удзел у кіраванні камерцыйнымі структурамі, мець рахункі ў замежных банках”.

Чалавек павінен падпісацца пад тым, што прыпыняе сваё сяброўства ў палітычных партыях. Далей ідзе самае цікавае: “Мне патлумачана, што непадпісанне гэтага цягне за сабой адмову ў прыняцці на працу, альбо звальненне з займаемай пасады”.

Патлумачана падпісантам, што і невыкананне абавязацельстваў таксама служыць падставай для прыцягнення да адказнасці і звальнення.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі