Навальнаму пагражае яшчэ 20 гадоў зняволення, ён заклікаў змагацца з уладай РФ

Аляксей Навальны / meduza.io
Аляксей Навальны / meduza.io

Расійскаму апазіцыйнаму палітыку Аляксею Навальнаму дзяржабвінавачванне запрасіла 20 гадоў калоніі асаблівага рэжыму па "экстрэмісцкай" справе. Яго абвінавачваюць адразу па шасці артыкулах, у тым ліку "аб закліках да экстрэмізму", "фінансаванні экстрэмізму", "стварэнні экстрэмісцкай супольнасці", "рэабілітацыі нацызму". Прысуд будзе агучаны 4 жніўня, паведамляе @novaya_europe.

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. У апошнім слове Навальны заклікаў змагацца з уладай РФ.

Аляксею Навальнаму 47 гадоў. У студзені 2021-га ён вярнуўся з Германіі ў Расію пасля лячэння ад атручвання летам 2020 года ў РФ. Яго адразу ж затрымалі. Аляксей Навальны адбывае 9-гадовы тэрмін у калоніі строгага рэжыму ва Уладзіміраўскай вобласці. 20 ліпеня Еўрасаюз абвясціў пра санкцыі супраць кіраўніцтва гэтай калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі