Навукоўцы: Выбух уральскага метэарыта — самы магутны за ўсю гісторыю

Такія высновы ўтрымлівае даклад навукоўцаў з французскага Камісарыята атамнай энергетыкі.


Яны прааналізавалі дадзеныя сэнсарных станцый Міжнароднай маніторынгавай сістэмы і прыйшлі да высновы, што магутнасць выбуха чалябінскага (уральскага) метэарыта адпавядала 460 кілатонам у тратылавым эквіваленце.

Стала вядома, што выбуховая хваля двойчы абагнула Зямлю. Такім чынам, гэтая з'ява стала самай магутнай з зарэгістраваных за ўвесь час назіранняў, інфармуе БЕЛТА.


Нагадаем, метэарыт упаў у Чалябінскай вобласці Расіі раніцай 15 лютага. На шчасце, ён узарваўся ў атмасферы і на зямлю ўпалі дробныя аскепкі. Паводле ацэнак NASA, магутнасць выбуху метэарыта у 30 разоў перавысіла магутнасць бомбы, скінутай амерыканцамі ў 1945 годзе на японскі горад Хірасіму. Ударная хваля пашкодзіла ў Чалябінску будынкі і выбіла ў вокнах шкло. Пацярпела больш за 1600 чалавек.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі