Навумаў хоча арганізаваць хакейны матч, які будзе доўжыцца суткі

Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі і міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў хоча арганізаваць у Мінску хакейны матч, які будзе цягнуцца цэлыя суткі. Такая думка ў яго з'явілася пасля наведвання Матчу зорак КХЛ у Маскве.
"Сёлета адкрыецца "Мінск-Арэна", і мы правядзем на ёй матч, які будзе доўжыцца суткі! Пачнем а шостай вечара 31 снежня і скончым праз 24 гадзіны — 1 студзеня 2010 года. Каманды па сто чалавек. Каманда Беларусі супраць каманды свету. Хакеісты будуць па чарзе прыходзіць, змяняць адзін аднаго. Да прыкладу, адны адыграюць тры гадзіны, потым іншыя", — сказаў Навумаў.

"Прэсбол"


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі