Найміты "Вагнера", верагодна, далучыліся да беларускага спецназа
![База воінскай часткі атрада спецпрызначэння "Тарнада"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/photo_2023-12-16_09-38-02_2.jpg.webp?itok=uotUL9Co)
База воінскай часткі атрада спецпрызначэння "Тарнада" / УВД Минского облисполкома
Найміты ПВК "Вагнер", верагодна, далучыліся да беларускага спецназу. Падчас вучэнняў падраздзялення "Тарнада" сілавікі вывесілі вагнераўскі сцяг побач з дзяржаўным.
А расійскі прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла падкрэсліў, што сцяг "атрымаў пастаянную прапіску".
Хутчэй за ўсё, улады надалі вагнераўцам беларускае грамадзянства, бо без яго яны б не маглі служыць у органах унутраных спраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.