Названая прычына смерці гомельскай гандбалісткі Вольгі Кандрацьевай
Гомельскія медыкі выдалі заключэнне аб смерці гандбалісткі нацыянальнай зборнай Беларусі Вольгі Кандрацьевай. Як паведаміў БелаПАН дырэктар "Гомельскага гандбольнага клуба" Павел Старасвецкі, у дакуменце адзначаецца, што 26-гадовая дзяўчына памерла ад тромбаэмбаліі лёгачнай артэрыі, інфаркта-пнеўманіі.
Прычыну смерці ўдалося ўстанавіць толькі праз месяц пасля смерці спартсменкі, аналізы праводзілі мінскія спецыялісты.
Нагадаем, у канцы 2008 года Вольга адчула сябе дрэнна ў "Стайках" на вучэбна-трэніровачных зборах жаночай нацыянальнай зборнай па падрыхтоўцы да чэмпіянату Еўропы. Кандрацьева вярнулася ў Гомель і была шпіталізаваная ў 1-й гарадскую бальніцу хуткай дапамогі з дыягназам "пнеўманія", дзе лячылася каля 20 дзён.
18 снежня дзяўчыну перавялі ў абласную туберкулёзную бальніцу, у прыёмным пакоі якой яна страціла прытомнасць. Рэаніматолагі канстатавалі смерць.
"Мы рыхтуем пісьмовы зварот, у якім просім медыкаў патлумачыць, як маглі паўплываць на хваробу і смерць Вольгі заняткі спортам. Калі выявіцца ўзаемасувязь, нам давядзецца ўносіць сур'ёзныя змены ў працэс падрыхтоўкі гульцоў", - адзначыў дырэктар клуба.