Названыя новыя чальцы Нобелеўскага камітэта па літаратуры

Названыя новыя чальцы Нобелеўскага камітэта па літаратуры

Шведская акадэмія разам з Нобелеўскім фондам стварыла новы Нобелеўскі камітэт па літаратуры, перадае БЕЛТА.

У яго ўвойдуць дзесяць чалавек. Пяць з іх — чальцы акадэміі: пісьменнікі Пер Вестберг (старшыня) і Андэрс Ульсан, гісторык Хорас Энгдаль, паэты Крысціна Лугн і Еспер Свенбу. Астатнія пяцёра — эксперты (у тым ліку крытыкі і выдаўцы), якія не ўваходзяць у склад гэтай акадэміі. 

Новы камітэт пачне працу 1 лютага 2019 года.

Сёлета Нобелеўская прэмія па літаратуры не ўручалася ў выніку гучнага скандалу ў камітэце. Выявілася, што некаторыя чальцы Нобелеўскага камітэта па літаратуры паведамлялі імёны лаўрэатаў прэміі да афіцыйнага абвяшчэння. 

У выніку скандалу ад членства ў Шведскай акадэміі адмовіліся літаратары Клас Эстэргрэн, Чэль Эспмарк, Петэр Энглунд, Катарына Фростэнсан, Лота Лутас, сакратар Сара Даніус і перакладчыца Сара Стрыдсберг. Добраахвотная адстаўка шэрагу акадэмікаў прывяла да таго, што ў Нобелеўскім камітэце па літаратуры сёлета проста не было кворуму, неабходнага для прысуджэння прэміі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі