"Не без прыгод". Беларуску эвакуіравалі з сектара Газа

Беларуска вярнулася з сектара Газа

Беларуска вярнулася з сектара Газа / BELTA

Беларускія дыпламаты змаглі дапамагчы ў эвакуацыі беларускі з сектара Газа, піша прэс-служба МЗС. Самалёт з Таццянай Абуалкас і яе сям'ёй прызямліўся ў Мінску ўвечары 23 кастрычніка.

Для эвакуацыі былі задзейнічаны пасольствы Беларусі ў Ізраілі, Сірыі, Егіпце і Расіі.У выніку сям'і беларускі быў забяспечаны пераход ізраільска-іарданскай мяжы праз кантрольна-прапускны пункт "Аленбі".

"Не без прыгод, затрымак і цяжкасцей, але беларусы вярнуліся на Радзіму", — гаворыцца ў паведамленні.

Жанчына распавяла, што дабірацца было складана — яны трое сутак былі ў дарозе.

"Дзеці год не вучыліся наогул. Мова трэба падцягнуць. Найперш дзеці", — расказала Таццяна пра планы на будучыню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі