Не спадабаўся падарунак: жанчына выкінула духі 12 паверха і пашкодзіла два аўто
Распачата крымінальная справа за хуліганства
Мінчанка выкінула духі з 12 паверха і пашкодзіла два аўтамабілі. Сума шкоды склала каля 3 тысяч рублёў, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
З заявай у міліцыю звярнулася сямейная пара. Яны расказалі, што пакінулі свае аўтамабілі на ноч у двары, а раніцай выявілі, што ў машынах разбіта шкло. Аператыўнікі ўстанавілі, што іншамаркі пашкодзіла 39-гадовая суседка.
"Жанчына распавяла, што ў той вечар сужыцель падарыў ёй духі, аднак мінчанка, якая выпіла, такі прэзент не ацаніла. Яна выкінула флакон з акна 12 паверха, у выніку чаго былі пашкоджаныя машыны", – гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Раней яна да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася. Распачата крымінальная справа за хуліганства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.