Не стала журналіста Юрыя Шырокага, яму было толькі 36 гадоў

Памёр Юрый Шырокі, намеснік дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Яшчэ нядаўна ён на сайце “Беларускіх навінаў” даваў парады, як трэба сустракаць Новы год, які быў яго любімым святам. І вось яго не стала. Раптоўна... На рыбалцы, якую ён так палюбіў апошнім часам, яму стала кепска. Юрыю было толькі 36 гадоў. Дзесяць з іх ён аддаў кампаніі БелаПАН.
Еўрарадыё выказвае шчырыя спачуванні сям’і Юрыя Шырокага і яго калегам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі