Неапраўданая жорсткасць: сілавікі б'юць затрыманых, якія не супраціўляюцца
Затрыманні ў Мінску на Маршы народаўладдзя, 8 лістапада 2020 года / TUT.by
8 лістапада ў Мінску і іншых гарадах Беларусі аб'яўлены Марш народаўладдзя — праціўнікі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі выйшлі на вуліцы 14-ю нядзелю запар. Праўда, гэтым разам сілавікі цалкам ачапілі цэнтр Мінска — не толькі вуліцы, але і двары, каб пратэстоўцам не было дзе схавацца. Ужо вядома пра больш за 160 затрыманых. Метады затрыманняў выклікаюць шок. Пакажам вам два відэа.
Тут сілавік падыходзіць і проста так б'е затрыманага нагой у галаву. Хоць відаць, што пратэстовец спакойна ідзе ў бус з іншымі сілавікамі і не аказвае ніякага супраціву.
А тут затрыманага АМАПаўцы некалькі метраў цягнуць па асфальце, і толькі потым дазваляюць падняцца. А потым нам раскажуць, што было наадварот.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.