Некаторых іпэшнікаў могуць залічыць у "дармаеды" — рыхтуюцца змены ў законы

Акцыя супраць "дэкрэту аб дармаедах", архіўнае фота

Акцыя супраць "дэкрэту аб дармаедах", архіўнае фота / Еўрарадыё

У "дармаедскія" законы рыхтуюцца чарговыя новаўвядзенні. Як даведалася "Зеркало", новы законапраект даслалі для абмеркавання ў "дармаедскія" камісіі. Дакумент у адкрытым доступе не публікавалі, ён мае грыф "ДСП" — для службовага карыстання.

У ім прапаноўваецца, напрыклад, перагледзець стаўленне да індывідуальных прадпрымальнікаў. Цяпер яны лічацца занятымі ў эканоміцы. Мінімальная сума падаткаў, якую трэба ім унесці, каб не лічыцца "дармаедамі", не прапісаная. Але на практыцы ўзнікаюць пытанні да тых іпэшнікаў, якія больш за год не выплачваюць зборы.

У адной з "дармаедскіх" камісій паведамілі: "Тыя, хто зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам, але не ажыццяўляе дзейнасць і не выплачвае падаткі, будуць лічыцца не занятымі ў эканоміцы". Праўда, у іншай камісіі ўдакладнілі: у некаторых выпадках па рашэнні падатковай ІП, якія не выплачваюць зборы, могуць быць прызнаныя занятымі ў эканоміцы.

Таксама прапануецца перагледзець стаўленне да тых, хто займаецца раслінаводствам або жывёлагадоўляй на сваім зямельным участку. Цяпер такія людзі не трапляюць у катэгорыю "дармаедаў". Адна з умоў — размяшчэнне ўчастка за рысай Мінска і абласных гарадоў. У новым дакуменце мяркуецца перагледзець крытэрыі і не прызнаваць такіх юеларусаў занятымі ў эканоміцы. "Але пакуль мы гаворым пра дакумент, які пакуль не прыняты. Можа быць, будуць патрабаваць у такіх людзей нейкі дадатковы дакумент", — кажуць у камісіі.

Таксама разглядаецца варынят абмежаваць "дармаедаў" у бясплатных медыцынскіх паслугах. Нібыта, бясплатна такім людзям плануецца аказваць толькі экстраную меддапамогу, а ўсю астатнюю — на платнай аснове.

Варта нагадаць, што ў Беларусі з 2022 года "дармаедамі" лічацца ўсе, хто з'ехаў за мяжу больш чым на 30 дзён. Пры гэтым у лік "дармаедаў" не трапляюць тыя, хто працуе ці вучыцца ў краінах ЕАЭС — Арменіі, Казахстане, Кыргызстане, Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі