Неманья Мілунавіч працягнуў кантракт з БАТЭ
Неманья Мілунавіч працягнуў кантракт з БАТЭ. Пра гэта паведамляе прэс-служба футбольнага клуба. Аднак дэталі кантракту не разгалошваюцца.
Сербскі футбаліст нядаўна быў прызнаны лепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі 2015 года. Гэта быў яго першы сезон у складзе барысаўчан. Мілунавіч хутка заваяваў месца ў асноўным складзе каманды і гуляў надзейна. Нагадаем, менавіта серб забіў першы гол БАТЭ ў сёлетнім групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў (у браму "Баера" ў гасцявым матчы — гл. відэа). Агулам ён згуляў за барысаўчан 42 матча, забіў 3 галы і зрабіў выніковую перадачу.
Фота: fcbate.by, БЕЛТА