Непаўналетняя беларуска збіраецца вярнуцца з ЗША на радзіму

Непаўналетняя грамадзянка Беларусі, якая адпачывала ў ЗША і не прыехала ў аэрапорт Сан-Францыска, каб выляцець на радзіму, выказала жаданне вярнуцца. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў. Ён выказаў меркаванне, што неўзабаве гэтая праблема будзе ўрэгуляваная, паведамляе "Інтэрфакс".
Радзькоў паведаміў, што дзяўчынка неаднаразова адпачывала ў адной і той жа амерыканскай сям'і. Учора з'явілася інфармацыя, што менавіта гэтая сям'я яе ўтрымлівае ў ЗША.

Вядома, што беларуска 1991 года нараджэння, яе маці пазбаўленая бацькоўскіх правоў, дзяўчынка жыве ў Барысаве са сваёй бабуляй. Сёння бабуля напісала заяву з патрабаваннем вярнуць унучку.

Тым часам група беларускіх дзяцей, вылет якой з ЗША быў затрыманы, неўзабаве вернецца ў Беларусь. Ці далучыцца да яе жыхарка Барысава, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі