"Нічога не вырашана" — вершніца Сафронава абвяргае звесткі пра выступ на АГ
Вольга Сафронава
Беларуская вершніца Вольга Сафронава абвяргае звесткі пра тое, што яна нiбыта выступіць ад Польшчы на Алімпіядзе ў Парыжы.
"Дзякую за такую падтрымку, кранутая да глыбіні душы, што столькі людзей чакаюць нашага поспеху. АЛЕ! Прашу прабачэння за непаразуменне! Кваліфікацыя на Алімпіяду ў Парыжы працягваецца! І гэта не скончыцца да канца чэрвеня! Мы з Сандро, як і ўсе спартсмены, сканцэнтраваныя на трэніроўках і спаборніцтвах. Пакуль нічога не вырашана!" — напісала Сафронава ў Інстаграме.
Раней паведамлялася, што вершніца атрымала атрымала пуцёўку на сёлетнюю Алімпіяду ад Польшчы.
Вольга Сафронава — двухразовая чэмпіёнка Беларусі. У 2020-м яна падпісала ліст спартоўцаў за сумленны выбары і супраць гвалту сілавікоў. Пасля гэтага спартовыя чыноўнікі Лукашэнкі не пусцілі яе на Такійскую Алімпіяду, заявіўшы пра кульгавасць каня. Правесці незалежнае абследаванне каня за мяжой Сафронавай не дазволілі.
Неўзабаве пасля гэтага яна пакінула Беларусь і пераехала ў Польшчу з меркаванняў бяспекі. У Польшчы ў 2023-м спартоўка заваявала срэбра на чэмпіянаце краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.