Новага галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі 4 снежня не прызначаць
Адпаведны пункт адсутнічае ў парадку дня выканкама Федэрацыі футбола.
Выканкам Беларускай федэрацыі футбола, які збярэцца на пасяджэнне 4 снежня, не будзе разглядаць пытанне аб прызначэнні новага галоўнага трэнера нацыянальнай футбольнай зборнай нашай краіны. Прынамсі, адпаведны пункт адсутнічае ў парадку дня, апублікаваным на сайце АБФФ.
Напярэдадні газета “Прессбол” паведаміла, што менавіта 4 снежня ў зборнай можа з’явіцца новы галоўны трэнер. Гэта пасада застаецца вакантнай з 13 кастрычніка, калі Георгій Кандрацьеў пайшоў у адстаўку пасля правальнага старту ў адборы на Еўра-2016. Сярод пытанняў, якія збіраецца разгледзець Выканкам АБФФ, — вынікі чэмпіянату Беларусі па футболе гэтага года і падрыхтоўка рэгламенту для наступнага сезона, зацвярджэнне намінантаў па выніках сезона 2014 года і іншыя. Усяго 10 пунктаў.
Галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі выберуць з 10 прэтэндэнтаў
Футбольная зборная Беларусі пры Зыгмантовічу паднялася ў рэйтынгу FIFA