Новы напад на мусульман у Брытаніі: параненыя вернікі ў мячэці

Сведкі нападу выклікалі паліцыю. Паліцыянты, якія прыбылі на месца здарэння, убачылі траіх параненых нажом мужчын. Правапарушальніка затрымалі, пры арышце ён аказаў супраціў праваахоўнікам. Прычыны інцыдэнту высвятляюцца, інфармуе ВВС.



Раней у Лондане падпалілі ісламскую школу, апроч таго згарэлі мячэць і прылеглы да яе ісламскі культурны цэнтр.



Паліцыянты не выключаюць, што гэтыя здарэнні звязаныя з забойствам курсанта артылерыйскай вучэльні Лі Рыгбі ў канцы траўня ў Лондане. Двое цемнаскурых чалавекі літаральна пасеклі яго мачэтэ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі