У Брытаніі палата абшчынаў ухваліла аднаполыя шлюбы
За легалізацыю гей-шлюбаў у Англіі і Уэльсе прагаласавала кваліфікаваная большасць палаты абшчынаў.
За праект закона прагаласавалі 366 парламентарыяў. Як адзначае ВВС, яны апладысментамі сустрэлі абвяшчэнне вынікаў. Супраць гей-шлюбаў прагаласаваў 161 чалец палаты.
Праект закона пра шлюб быў ухвалены большасцю ў 225 галасоў дэпутатаў яшчэ сёлета ў лютым, аднак амаль палова фракцыі кансерватараў тады прагаласавала супраць яго.
Дарэчы, у Вялікабрытаніі асобам аднаго полу і цяпер можна скласці пэўны саюз. У краіне з 2005 года дзейнічае заканадаўчая норма пра "грамадзянскае партнёрства". Аднак з юрыдычнага гледзішча яна дае менш правоў аднаполым парам. Паводле законапраекта плануецца прызнаць такія саюзы "шлюбам".
Фота — windowstat.ru