Оксфардскі ўніверсітэт заснаваў стыпендыю імя Маргарэт Тэтчэр
Апекунамі фонду, з якога будуць плаціць гэтую стыпендыю, сталі Міхаіл Гарбачоў, Тоні Блэр, Джон Мэйджар, а таксама шэраг амерыканскіх палітыкаў.
На такую стыпендыю штогод могуць разлічваць дзесяць студэнтаў з усяго свету. Яе мэта — падтрымаць маладых людзей з небагатых сем’яў, якія не маюць сродкаў для навучання ў Оксфардскім універсітэце.
Чакаецца, што першыя стыпендыянты пачнуць вучыцца ў Оксфардзе з 2015 года, перадаюць інфармагенцтвы.
Тэтчэр паступіла ў Сомервільскі каледж Оксфарда пасля школы. Яна не мела сродкаў для навучанне і падала заяву на стыпендыю. Першапачаткова ёй адмовілі, аднак пасля адмовы іншай прэтэндэнткі, будучая прэм’ер-міністр
Вялікабрытаніі атрымала права на фінансаванне навучання.
8 красавіка Маргарэт Тэтчэр памерла ва ўзросце 87 гадоў.