Новы “Нейра Дзюбель” цяжэй за “TANKI”

18 чэрвеня ў адным з клубаў Мінску адбудзецца канцэрт “Нейра Дзюбеля”. Аляксандр Кулінковіч называе яго канцэртам “папярэдняй” прэзентацыі. Па словах лідэра “дзюбялёў”, да 80 адсоткаў канцэртнай праграмы складуць песні з новага альбома гурта, які мае назоў “STASI”.
Выхад новага альбома “Нейра Дзюбеля” запланаваны на сярэдзіну восені, але музыкі вырашылі “абкатаць” некаторыя песні з яго ўжо зараз, каб пабачыць рэакцыю публікі. Як расказаў Еўрапейскаму радыё Аляксандр Кулінковіч, новы альбом “дзюбялёў” будзе амаль цалкам беларускамоўным. У яго ўвойдуць 19 песень.

“Таму і атрымалася такая затрымка з выхадам новага альбома, што песень шмат, -- патлумачыў Еўрарадыё лідэр гурта. – Пасля выхаду альбома “Танкі” прайшло 3 гады. Можа, і дарэмна так зрабілі, бо за гэты час маглі выпусціць не адзін, а два альбомы”.

Аляксандр Кулінковіч расказаў таксама, што “Нейра Дзюбель” адчувальна “пацяжэў”:
“Гітарысты пакуплялі сабе новыя гітары і розныя гітарныя “прыбамбасы”, вось і музыка атрымалася больш цяжкая. Спадзяюся, фаны не расчаруюцца”.


Фота — http://generation.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі