Знайшліся эратычныя фотасесіі яшчэ адной фіналісткі "Міс Мінск" (фота)
Гэтым разам карыстальнікі адшукалі пікантныя фота Анжалікі Ціхановіч — эратычнай мадэлі, стрыптызеркі і топлес-дыджэя.
22-гадовая фіналістка скандальнага конкурсу прыгажосці тры гады прафесійна таньчыла на пілоне, здымалася аголенай. Таксама яна вядомая ў клубнай тусоўцы як Т-DJ Lika White і забаўляе публіку, выступаючы перад ёй у адных майтках.
Нагадаем, што пікантнае фота-дас’е знайшлі спачатку на пераможцу конкурсу Яну Канцавенка, а затым у сеціве ўсплылі нясціплыя здымкі іншых дзяўчат, якія не толькі прымалі ўдзел у конкурсе “Міс Мінск-2013”, але і атрымалі ў фінале ўзнагароды.
Скандал не сціхае другі тыдзень. Пікантныя фотасесіі сталічных прыгажуняў будзе разглядаць Савет па маральнасці на чале з Мікалаем Чаргінцом, а шэраг вядомых асобаў пачалі ўгаворваць Яну Канцавенка адмовіцца ад тытулу “Міс Мінск”.