Замест конкурсу “Міс Мінск” СТВ паказала канцэрт
Мантаж конкурсу прыгажосці, які стаяў у праграме 6 ліпеня а 20.00, у запланаваны час не выйшаў.
Замест гэтага ў эфір выпусцілі запіс праграмы ад 2010 года — аўтарскі вечар кампазітара Алега Маўчана. Невядома, ці пакажуць “Міс Мінск” у другі дзень.
Інфармацыя пра адмену гэтай праграмы з’явілася 2 ліпеня. Аднак “Міс Мінск” заставаўся ў раскладзе да апошняга моманту. Гэта давала падставу меркаваць, што кіраўніцтва тэлеканалу перадумае і ўсё ж пакажа тэлеверсію скандальнага конкурсу.
Нагадаем, што вялікі грамадскі розлагас конкурс “Міс Мінск” атрымаў пасля таго, як у сеціве з’явіліся нясціплыя фота пераможцы, Яны Канцавенка. Затым адна за адной у інтэрнэце пачалі ўсплываць пікантныя фотасесіі іншых удзельніц конкурсу, у тым ліку фіналістак і прызёрак.
5 ліпеня Яну Канцавенка выклікалі на СТВ, куды дзяўчына прыехала на таксоўцы. У прэсе тады прайшла інфармацыя, што на тэлеканале адбылася нарада, на якой вырашалася, ці трэба пазбаўляць Канцавенка тытулу Міс Мінск. Аднак афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі не было.