Дзяўчына, якая прадставілася міліцыянтам, паказала свае напаўаголеныя фота

Яны з'явіліся ў сетцы Вконтакте. Першым пра гэта ў сваім Livejournal напісаў украінскі блогер dimka-jd. Пост вельмі хутка набраў папулярнасць, і пра Ілону пачалі пісаць ужо і ўкраінскія электронныя СМІ. У выніку дзяўчына зняла некаторыя з фатаграфіяў і стала нецэнзурна адказваць сваім крытыкам.


Новая зорка інтэрнэту нарадзілася ў 1990 годзе. Калі верыць анкеце, сёлета яна скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці "Беларускае мовазнаўства". Дзяўчына паведаміла, што, нібыта, працуе інспектарам па справах непаўналетніх у Ленінскім РУУС Мінска.

Пазней на сайце ГУУС з'явілася інфармацыя, што дзяўчына не працуе ў структуры органаў унутраных спраў. "Яна сапраўды звярталася з заявай у органы ўнутраных спраў з мэтай працаўладкавання. Аднак не прайшла устаноўленыя для такіх выпадкаў праверкі, і два тыдні таму ёй было адмоўлена ў прыёме на службу па негатыўных падставах ", - гаворыцца ў заяве міліцыі.

ГУУС Мінска: "Ілона Уладзіміраўна" ў міліцыі не працуе

Нагадаем, што нядаўна нясціплыя фота сталі пачаткам скандалу, які разгарэўся на конкурсе "Міс Мінск".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі