Новыя падрабязнасці пра жахлівае двайное забойства ў Мінску

Новыя падрабязнасці пра жахлівае двайное забойства ў Мінску

У панядзелак стала вядома, што ў Мінску міліцыя раскрыла двайное забойства, якое адбылося ў Маскоўскім раёне сталіцы. У кватэры жылога дома на вуліцы Алібегава знайшлі целы мужчыны і жанчыны са шматлікімі нажавымі раненнямі.

Вось што распавёў у эфіры тэлеканала АНТ Аляксандр Ластоўскі, прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама:

"На целе мужчыны было налічана каля 50 нажавых раненняў, а жанчыне было нанесена каля 30 нажавых раненняў, Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў... усе падазраваныя затрыманыя і дастаўленыя ў ізалятар часовага ўтрымання".

Высветлілася, што да злачынства спрычыніліся двое мужчын. Паведамляецца, што іх за 5 млн рублёў наняла былая сяброўка забітага мужчыны. Яна хацела адпомсціць канкурэнтцы. Цяпер жанчына сцвярджае, што забіваць саперніцу не прасіла, а толькі хацела "адправіць" яе ў лякарню на некалькі тыдняў. За гэты час яна спадзявалася бесперашкодна аднавіць адносіны з маладым чалавекам. Але выканаўцы "перастараліся".

"Комсомольская правда в Беларуси" паведамляе новыя падрабязнасці жахлівага забойства. Загінулай жанчыне было 24 гады, яна працавала прадаўцом. Загінуламу мужчыне было 32 гады. Забойства адбылося яшчэ ў ноч з 16 на 17 снежня ў кватэры, дзе жылі мужчына і жанчына. Трупы знайшлі толькі праз некалькі дзён.

Кілераў затрымалі байцы спецпадраздзялення МУС "Алмаз" на здымнай кватэры ў Калодзішчах. Паведамляецца, што самаму малодшаму 23 гады, старэйшаму — 41. Яны не маюць праблемаў з алкаголем, працуюць. Следчыя высвятляюць усе абставіны забойства, распачатая крымінальная справа. Забойцам пагражае да 25 гадоў зняволення альбо смяротнае пакаранне.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі