Нямецкія журналісты: Калі б'юць людзей, здымаць — наш прафесійны абавязак

МУС Беларусі распрацавала для журналістаў новы парадак працы падчас вулічных акцый. Інструкцыя, абапіраецца на досвед нямецкай паліцыі, якая, нібыта, забараняе фатаграфаваць і здымаць на відэа твары паліцыянтаў і ўдзельнікаў дэманстрацыі. Аднак Нямецкі саюз журналістаў сведчыць, што калі збіваюць людзей, гэтыя правілы не дзейнічаюць
Новы парадак працы падчас вулічных акцый распрацавала для журналістаў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Інструкцыя абапіраецца на досвед нямецкай паліцыі. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Яўген Полудзень

Паводле ягоных словаў, у Нямеччыне прэса не мае права фатаграфаваць і здымаць на відэа твары паліцыянтаў і ўдзельнікаў дэманстрацыі. Дапускаецца толькі агульны план. Гэты досвед, атрыманы падчас паездак у Нямеччыну, збіраюцца пераняць беларускія чыноўнікі.

Еўрарадыё вырашыла пацікавіцца, як працуюць на вулічных акцыях нямецкія журналісты. У прэс-службе Нямецкага саюза журналістаў удакладнілі, што паводле закону нельга, каб у аб’ектыве знаходзілася адна ці дзве асобы, бо гэта будзе парушэннем права на таямніцу прыватнага жыцця. За гэта можна атрымаць штраф.

Дарэчы, паліцыя ў такім выпадку вельмі рэдка робіць заўвагі. Хутчэй папярэджанне можна атрымаць ад саміх удзельнікаў акцыі. Таму фатографы і аператары стараюцца, каб у кадры было найменей пяць чалавек. 

Калі ж падчас акцыі даходзіць да сутыкненняў, гэтыя правілы не дзейнічаюць.

Прэс-служба Нямецкага саюза журналістаў: “Калі на дэманстрацыі паліцыя збівае людзей, праца журналіста — задакументаваць гэта”.


Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі